Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2021, 13:09

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з наступствамі моцнага землетрасення ў Гаіці

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста накіраваў спачуванне прэм'ер-міністру Рэспублікі Гаіці Арыэлю Анры ў сувязі са страшэнным прыродным бедствам, што адбылося ў краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паведамленне пра моцнае землетрасенне, якое прывяло да гібелі вялікай колькасці людзей, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў. Мы глыбока спачуваем усім тым, хто ў выніку катастрофы страціў сваіх блізкіх і родны прыстанак. Жадаем хутчэйшага выздараўлення параненым, стойкасці і сілы духу ўсяму гаіцянскаму народу", - гаворыцца ў спачуванні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі