Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2026, 14:23

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі ІІ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі вестку аб смерці гэтага выдатнага грузінскага рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

"Яго Святасць і Блажэнства Ілія II усё жыццё прысвяціў высокім ідэалам, служачы не толькі свайму народу, але і ўсяму чалавецтву. Праз ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне міру, бяспекі, дружбы і міжрэлігійнага ўзаемаразумення, Патрыярх заваяваў асаблівае месца ў сэрцах мільёнаў людзей незалежна ад іх нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці, - гаворыцца ў спачуванні. - Шматгадовае служэнне Яго Святасці Іліі II умацавала Грузінскую праваслаўную царкву, садзейнічала аднаўленню і адкрыццю соцень храмаў і манастыроў".

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні Грузінскай праваслаўнай царкве і ўсяму народу Грузіі. "Светлая памяць выдатнаму духоўнаму дзеячу, які пакінуў глыбокі след у гісторыі сваёй краіны і праваслаўнага свету", - адзначыў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі