Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2021, 09:03

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця таленавіты рэжысёр і сцэнарыст. Яго творчасць стала неацэнным укладам у развіццё савецкага і расійскага кінематографа, атрымала ўсенародную любоў і павагу калег", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Уладзіміра Навумава высока цанілі і паважалі за высокае прафесійнае майстэрства і адданасць справе. "Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі