Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2021, 15:23

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака ў сувязі са шматлікімі ахвярамі пры пажары ў бальніцы

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку пажару ў бальніцы горада Эн-Насірыя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы падзяляем з іракскім народам горыч страты, шчыра смуткуем разам з вамі", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых у выніку гэтай трагедыі, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі