Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2021, 09:03

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі ў сувязі з трагедыяй у Батумі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей пры абрушэнні пад'езда жылога дома ў Батумі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З пачуццём глыбокага смутку ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі трагічную вестку аб гібелі людзей у выніку абрушэння пад'езда жылога дома ў горадзе Батумі", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі