Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 15:22

Лукашэнка: мы з Расіяй прапаноўвалі АБСЕ распрацаваць міжнародныя стандарты выбараў, але яны адмовіліся

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прапаноўвалі АБСЕ распрацаваць міжнародныя стандарты правядзення выбараў, але арганізацыя адмовілася ад гэтага, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на складанасці ў транспартных зносінах, адсутнасць авіяцыйных, чыгуначных зносін, 184 чалавекі з васьмі краін СНД прыехалі, адгукнуліся і на працягу некалькіх дзён і ў абласцях, і ў Мінску назіралі за ходам галасавання. Нашы ацэнкі мы сёння агучылі: выбарчая кампанія была арганізавана дастойна. Зладжана працавалі ўсе людзі, якія адказваюць за выбарчы працэс", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён падкрэсліў, што высновы наглядальнікаў ад СНД адназначныя: выбары прайшлі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, без навязвання "нейкіх аморфных міжнародных правіл".

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу канстатаваў, што як такіх міжнародных правіл і не існуе. "Мы з Расіяй прапаноўвалі АБСЕ выпрацаваць стандарты - яны ж не хочуць", - заявіў Прэзідэнт.

Сяргей Лебедзеў пацвердзіў словы кіраўніка дзяржавы, адзначыўшы, што сам прымаў удзел у гэтай рабоце. "Яны хочуць нам навязваць нейкія свае правілы, але ёсць закон. Выбары прайшлі ў Беларусі ў адпаведнасці з законам, былі канкурэнтнымі, галоснымі", - падкрэсліў яшчэ раз выканаўчы сакратар СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі