Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 22:00

Лукашэнка: мы працавалі, працуем і будзем працаваць у імя нашага народа і адзінства

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улада працавала, працуе і будзе працаваць у імя беларускага народа і адзінства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зробім усё для таго, каб наш народ жыў мірна і спакойна, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы знойдзем час для таго, каб на ўзроўні кіраўніка дзяржавы па костачках разабраць усе прэтэнзіі да органаў улады. Мы працавалі, працуем і будзем працаваць у імя нашага адзінства, у імя нашага народа. І ўсё будзем будаваць для яго, і дзяржаву ў тым ліку. Каму патрэбна такая дзяржава, калі ў яе не верыць народ. Мы зробім усё, каб ён верыў яшчэ больш, чым верыць цяпер".

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў: Беларусь разам з Расіяй гатова вельмі эфектыўна процідзейнічаць любой агрэсіі. "Мы дакладна дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што нам нічога лішняга не трэба. Нам свайго хапае. Але калі нехта з мячом да нас прыйдзе - вы ведаеце, як было ў нашай гісторыі. Але гэта нам таксама не патрэбна", - заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама запэўніў, што Беларусь выстаіць пад любымі санкцыямі. "У любога працэсу два бакі. Санкцыі - гэта не падарунак, але яны вымушаюць нас больш актыўна шукаць унутраныя рэзервы", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі