Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 15:12

Лукашэнка: мы нічым не ўтрымаем людзей у Беларусі, калі не будзем плаціць нармальную зарплату

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Без нармальнай зарплаты людзі не захочуць заставацца ў краіне. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў Віцебску ў час размовы з мясцовымі жыхарамі і будаўнікамі пуцеправода "Полацкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што такое будаўніцтва, што такое будаўнікі. Вось наказ усім начальнікам: каб у будаўнікоў, маставікоў не было нараканняў на зарплату. Мы нічым не ўтрымаем нашых людзей тут, у Беларусі, калі не будзем плаціць нармальную зарплату", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

fff1

Прэзідэнт адзначыў, што будаўнікам часта даводзіцца працаваць у цяжкіх умовах: і ў замаразкі, і пад дажджом. "Гэта людзі, якім трэба плаціць нармальную зарплату", - падкрэсліў ён.

"Добра, што мы захавалі нашы калектывы мостабудаўнікоў, далёка не кожная краіна можа пабудаваць мост. Мы гэта ўмеем рабіць. Але, каб не страціць гэтых людзей, яны павінны атрымліваць дастойную заработную плату", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гаворыць аб гэтым не таму, што ў краіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. "Калі не працаваць, то і зарплаты няма. Вось і ўсе выбары. Але калі ёсць работа, калі за паўтара года ствараюцца такія "помнікі" (рэканструкцыя пуцеправода "Полацкі". - Заўвага БЕЛТА), гэта дарагога каштуе", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі