Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2025, 14:10

Лукашэнка: мы не лічым сябе вінаватымі ў пагаршэнні адносін з Захадам і гатовы працаваць разам дзеля міру

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не лічыць сябе вінаватай у пагаршэнні адносін з Захадам і гатова разам працаваць дзеля міру. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб выбудоўванні ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам, кіраўнік дзяржавы абазначыў важную ўмову: "Калі стратэгічна нацэлены на нармальнае суіснаванне і не стараецеся перарабіць нас, а мы - не будзем вас".

"У нас свой менталітэт, свая культура, свой гістарычны этап развіцця грамадства. Ідэалагічная, як і любая іншая, агрэсія для нас недапушчальна. А напружаныя знешнія ўмовы вы ж нам і стварылі. Яшчэ і падрыўную дзейнасць вядуць. Купілі з усімі трыбухамі дзясятак-другі нашых і расійскіх збеглых і малююць ім імідж ледзь ці не законнай улады ў Беларусі і Расіі. А потым крычаць: "Дыктатура! Пуцін, Лукашэнка - суагрэсары". Перажывём", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, цяпер у Еўропе не гатовы да рэалістычнай размовы з Мінскам, не бачаць "перагаворных пазіцый, якія ёсць у шэрага іншых краін, накшталт прыродных багаццяў". "Але ў нас ёсць цвярозы розум, вытрымка, а яшчэ - рэсурс стратэгічнага становішча і здольнасць быць мостам (як гэта было заўсёды) паміж Захадам і Усходам", - звярнуў увагу беларускі лідар. Ён адзначыў, што ў інтарэсах еўрапейцаў - як мінімум мірнае суіснаванне. Але, калі гэта не так, тады дыскусію давядзецца перавесці ў плоскасць зусім іншых аргументаў, дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы не лічым сябе вінаватымі ў пагаршэнні адносін з Захадам і яго асобнымі краінамі. Але руку працягваем. Гэта не рука таго, хто просіць. Гэта рука партнёра, які мае ўласную годнасць і прапануе разам шчыра працаваць дзеля міру для нашых дзяцей і ўнукаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі