Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2021, 11:28

Лукашэнка: мірнае жыццё грамадзян і суверэнітэт стаяць вышэй за палітычныя і асобасныя рознагалоссі ў грамадстве

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мірнае жыццё грамадзян і суверэнітэт стаяць вышэй за палітычныя і асобасныя рознагалосіі ў грамадстве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членамі Канстытуцыйнай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння беларусы ўсвядомілі, што маглі б страціць - сваё мірнае жыццё, суверэнітэт. Гэта галоўныя каштоўнасці, якія стаяць вышэй і за палітычныя, і асобасныя рознагалоссі ў нашым грамадстве, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І час зноў паказаў, што гарантам гэтых каштоўнасцей з'яўляюцца моцная ўлада і наш народ, які ахоўвае свой уклад жыцця, свае спрадвечныя традыцыі".

Прэзідэнт падкрэсліў, што, пачынаючы карэкціроўку Канстытуцыі, такі адказны і лёсавызначальны крок, неабходна ўлічыць усе ўрокі мінулага, у тым ліку і нядаўняга. "Не сумняваюся, што кожны з вас усвядоміць сваю ролю ў гэтым працэсе. Вы ўвойдзеце ў гісторыю як суаўтары абноўленай Канстытуцыі. Але галоўнае, вы бераце на сябе адказнасць за будучыню нашай краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пры фарміраванні Канстытуцыйнай камісіі стараліся ахапіць усе сферы жыцця і дзейнасці грамадства, каб максімальна ўлічыць інтарэсы і голас кожнага беларуса. Таму ў камісіі - прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб'яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы.

"Важна, што ўсе вы паважаныя і аўтарытэтныя людзі, маеце актыўную грамадзянскую пазіцыю і ведаеце запатрабаванні той часткі грамадства, якую прадстаўляеце. Вашы заслугі, без перабольшання, прызнаны народам. Я разлічваю, што разам вы станеце эфектыўнай камандай і выканаеце даручаную вам работу на самым высокім узроўні", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі