Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2020, 09:24

Лукашэнка: Мінск зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Луандай

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жаау Лаўрэнсу і народ гэтай краіны з 45-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэты перыяд ваша дзяржава набыла аўтарытэт на рэгіянальнай і міжнароднай арэнах, дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, забеспячэнні дабрабыту грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Луандай у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і іншых галінах дзеля ўзаемнай выгады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі