Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 17:08

Лукашэнка - Міністэрству аховы здароўя і вучоным: мы чакаем вынікаў па распрацоўцы ўласнай вакцыны ад COVID-19

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае важнасць распрацоўкі ў краіне ўласнай вакцыны ад COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца пандэміі, мы спраўляемся з гэтай праблемай. Горш-лепш... Скажу - не горш за іншых, але ні ў якім разе нельга расслабляцца, таму што мы не ведаем, што будзе далей. І ніхто ў свеце гэтага не ведае. Але на гэту праблему мы пачалі глядзець глыбей. Я маю на ўвазе вакцынацыю, закупку вакцын у Расіі і іншых краінах, вытворчасць па іх тэхналогіях. І самая глыбокая рэч - гэта стварэнне сваёй вакцыны", - заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што кубінцы напярэдадні заявілі, што стварылі добрую вакцыну ад каранавіруса. "На Кубе заўсёды медыцына была вельмі добра развіта. Не горш было і ў нас. Таму і Акадэмію навук, і Міністэрства аховы здароўя хачу папярэдзіць: мы чакаем вынікаў па распрацоўцы ўласнай вакцыны", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі