Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2021, 09:52

Лукашэнка: Малайзія з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу Рыяятуддзіна Аль-Мустафу Білаха Шаха і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным Днём Малайзіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу доўгага часу Малайзія з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, адносіны з якім традыцыйна будуюцца на прынцыпах дружбы, даверу і павагі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што абедзве краіны ў хуткім часе вярнуцца да поўнафарматнага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы і па іншых напрамках супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі