Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2019, 12:35

Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам

21 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам. На гэтым ён акцэнтаваў увагу, размаўляючы сёння з пасламі замежных дзяржаў пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў размове з паслом Туніса Махамедам Алі Шыхі падкрэсліў, што дзяржава размешчана геаграфічна не настолькі далёка ад Беларусі, а двухбаковыя кантакты развіваюцца пакуль слаба. "Мы ніяк не можам наладзіць супрацоўніцтва з гэтай краінай. Гэта наш недагляд, які мы павінны пераадолець", - перакананы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў даверчыя граматы паслоў 10 замежных краін. Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі