Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: лепш дзясяткі гадоў перагавораў, чым адзін дзень вайны

Прэзідэнт 05.11.2018 | 10:20
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

5 лістапада, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае выключна міралюбівую палітыку беларускай дзяржавы і народа. Аб гэтым ён заявіў 4 лістапада ў час размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы - мірныя людзі, не хочам вайны. Мы не багатыя, але нікога не просім. Мы самі сваё шчасце заробім. Калі будзем варушыцца, мы ўсё зробім самі. Я ўжо сказаў, што лепш дзясяткі і сотні гадоў перагавораў, чым адзін дзень вайны. Не дай бог. Я ведаю па гэтых гарачых кропках. Для гэтага (мірнага і шчаслівага жыцця. - Заўвага БЕЛТА) мы павінны быць як адінае цэлае, бачыць свае мэты, жыць так, як лічым патрэбным", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Нам чужога не трэба. У нас сярэдняя па еўрапейскіх мерках дзяржава. Мы ў самым цэнтры Еўропы і гэтым даражым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу на транзітнае значэнне Беларусі, якая са сваёй транспартнай інфраструктурай пры цяперашняй сітуацыі ў рэгіёне аказалася вельмі запатрабаванай для перавалкі тых ці іншых грузаў. Аднак гэта спараджае і дадатковыя рызыкі. "Выступаючы перад прадстаўнікамі Захаду на Мюнхенскай канферэнцыі (сустрэча ў Мінску асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. - Заўвага БЕЛТА), я ім гаварыў: цаніце Беларусь, не трэба супраць нас санкцыі ўводзіць. І нарката, і бандытызм, і ядзерныя элементы, і незаконная міграцыя - усё праз нас ідзе на Захад. Мы іх ловім, адлоўліваем за ўласны кошт", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння нарэшце яны зразумелі, у чым цана гэтага кавалка зямлі ў цэнтры Еўропы. Не толькі яны. Амерыканцы вельмі далёка - таксама ацанілі. Я ўжо не гавару пра старэйшага брата (размова пра Расію. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца беларускай знешнепалітычнай лініі, Прэзідэнт падкрэсліў, што яна ідзе ад жыцця: "Я нічога не прыдумаў. З суседзямі трэба жыць добра, чаго нам з імі сварыцца". У сувязі з гэтым ён згадаў аб прапановах пабудаваць у Польшчы амерыканскую ваенную базу. "Я міністру замежных спраў сказаў - ён выступаў у нас у Мінску: мы з вамі ваяваць не збіраемся. Таму не трэба ствараць лішнія базы. У адваротным выпадку мы з расіянамі павінны будзем адказваць. Значыць, мы будзем вымушаны нешта размяшчаць, каб вам процідзейнічаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.