Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2020, 14:11

Лукашэнка: каранавірус можа застацца назаўсёды, таму нам трэба вырабляць сваю вакцыну

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў краіне павінны навучыцца вырабляць сваю вакцыну ад каранавіруса. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што расійскае кіраўніцтва прапанавала Беларусі штам вакцыны, каб у краіне змаглі арганізаваць яе вытворчасць. Паўдзельнічаць у фінансаванні хацеў і расійскі бізнес. "Але я прыхільнік, каб дзяржаўнае прадпрыемства гэта рабіла. У нас прадпрыемствы могуць вырабляць гэту вакцыну, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яшчэ незразумела, можа, гэта зараза застанецца назаўсёды і нам, як ад грыпу, давядзецца прышчэплівацца. Таму трэба вырабіць гэту вакцыну".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі знойдуць магчымасць, каб арганізаваць вытворчую лінію на базе прадпрыемства "Белмедпрэпараты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі