Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 12:43

Лукашэнка: я не змагаўся б з адкрытым забралам з жулікамі і бандытамі, калі б у мяне было рыльца ў пуху

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае сваю прыхільнасць да барацьбы з карупцыяй у краіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржаўныя служачыя, запомніце: няма і не будзе карупцыі. Я ад гэтага ніколі не адступаў і ніколі не адступлю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што перыядычна праціўнікі ўлады спрабуюць знайсці ў яго якую-небудзь незаконна нажытую маёмасць. "Я - за. І калі да мяне будзе хоць адно пытанне па нейкай праблеме, я асабіста прыйду з журналістамі, пакажу і раскажу, што яны ў мяне там знайшлі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму будзьце спакойныя адносна гэтага. З адкрытым забралам я не хадзіў бы па краіне і не змагаўся з жулікамі і бандытамі, калі б у мяне было рыльца ў пушку".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, праблема карупцыі ў Беларусі знаходзіцца для грамадзян толькі на пятым або шостым месцы. У той жа час у суседніх краінах - гэта галоўная бяда.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі часам робяць праверкі супрацоўнікаў ДАІ, ці бяруць яны хабар. "Апошнюю праверку ажыццявілі - ніводны не ўзяў. Адзін разважаў на гэту тэму, на мой сорам, насупраць Палаца Незалежнасці. Яму прапанавалі, ён пачаў гэту тэму абмяркоўваць, а потым "Не-не-не, ідзіце. Не сёння і не заўтра, ідзіце". І дзясяткі былі падыходаў - ні адзін. Гэта гордасць! Я ганаруся, што ў нас такія людзі", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі