ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2020, 12:14

Лукашэнка і Такаеў абмеркавалі саміт ЕАЭС, каранавірус і абмяняліся віншаваннямі з юбілеем Перамогі

Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў. Фота з архіва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Казахстана адбылася сёння раніцай па ініцыятыве казахстанскага боку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Касым-Жамарт Такаеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 75-годдзем Вялікай Перамогі і ад імя казахстанскага народа перадаў віншаванні беларусам, падкрэсліўшы, што паўтара мільёна жыхароў Казахстана былі ўдзельнікамі той вайны і палова з іх не вярнуліся дадому. Свайго казахстанскага калегу з гэтым вялікім святам павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка, перадаўшы самыя цёплыя пажаданні ўсім жыхарам Казахстана.

Яшчэ адной важнай тэмай размовы стала падрыхтоўка чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі падыходы і пытанні, якія датычацца яго арганізацыі. У прыватнасці, час і форму правядзення маючага адбыцца пасяджэння, а таксама дакументы, якія павінны будуць прымацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Кансультацыі па гэтых пытаннях прадоўжацца, фармат і тэрміны, згодна з дамоўленасцямі, будуць вызначаны ў бліжэйшы час.

Была закранута ў размове таксама тэма процідзеяння каранавіруснай інфекцыі. Як праінфармаваў Касым-Жамарт Такаеў, Казахстан змякчае каранцінныя меры і паступова знімае абмежаванні, уведзеныя раней у сувязі з распаўсюджваннем віруса. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падрабязнай інфармацыяй, якая датычыцца стратэгіі і тактыкі лячэння ад COVID-19 у дзвюх краінах. Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў вяртанні на радзіму жыхароў Казахстана, словы ўдзячнасці за аналагічнае садзейнічанне выказаў казахстанскаму калегу і Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць прывітанне, цёплыя пажаданні і віншаванне з 75-годдзем Перамогі ганароваму старшыні Еўразійскага эканамічнага савета Нурсултану Назарбаеву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі