Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2021, 10:45

Лукашэнка і Аліеў праводзяць сустрэчу ў прэзідэнцкім палацы "Загульба"

14 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў праводзяць сустрэчу ў палацы "Загульба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перагаворам кіраўнікоў дзяржаў папярэднічала цырымонія фатаграфавання. Пасля пратакольных мерапрыемстваў прэзідэнты спусціліся ў залу перагавораў. Дарэчы, Прэзідэнт Беларусі - першы замежны лідар, якога ў гэтым годзе прымае Азербайджан.

Сустрэча двух лідараў праходзіць у вузкім складзе (на яе таксама запрошаны міністры замежных спраў), затым да прэзідэнтаў далучацца астатнія члены дэлегацый.

Чакаецца, што ў час перагавораў асноўная ўвага будзе ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам. "Бакі разгледзяць пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыю бягучых і перспектыўныя праекты ў галіне вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Закрануць і не менш актуальныя тэмы: супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах", - адзначалі раней у прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Як паведамлялася, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правялі працяглую нефармальную сустрэчу. Адной з тэм перагавораў стаў міжнародны парадак дня.

Палац Прэзідэнта Азербайджана "Загульба" з'яўляецца часткай рэзідэнцыі азербайджанскага лідара, пабудаванай у 2008 годзе. Яна знаходзіцца ў пасёлку Загульба за 40 км ад Баку. У савецкія гады тут размяшчаліся ўрадавыя дачы.

Прэзідэнцкі палац размешчаны на беразе Каспійскага мора і прызначаны для правядзення афіцыйных сустрэч і перагавораў. У яго архітэктуры аб'яднаны элементы сучаснай сусветнай архітэктуры з азербайджанскім нацыянальным стылем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі