Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка і Абдэль Фатах ас-Сісі падвялі вынікі афіцыйнага візіту егіпецкага лідара ў Беларусь

Прэзідэнт 19.06.2019 | 09:54
Абдэль Фатах ас-Сісі і Аляксандр Лукашэнка
Абдэль Фатах ас-Сісі і Аляксандр Лукашэнка

19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Беларусь. У аэрапорце свайго егіпецкага калегу асабіста праводзіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, што з'яўляецца знакам асаблівай дружалюбнай прыхільнасці і паспяховасці праведзенага візіту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад адлётам Абдэль Фатаха ас-Сісі лідары краін правялі кароткую размову ў аэрапорце.

Прэзідэнт Егіпта адзначыў гасціннасць, аказаную ўсёй дэлегацыі на беларускай зямлі, а таксама той факт, што, нягледзячы на ранні час, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне асабіста праводзіць яго ў аэрапорт: "Вельмі ўдзячны за такі добры жэст. Хачу асобна асабліва падзякаваць за вашу гасціннасць, цёплы прыём у ходзе візіту ў вашу цудоўную краіну".

"Я нічога надзвычайнага не зрабіў. Такая ж гасціннасць была ў адносінах да мяне ў Егіпце, - сказаў у сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца такога ранняга часу, як вы сказалі, дык я чалавек вясковы. І я прывык у 5 гадзін пастаянна прачынацца і пачынаць рабочы дзень. Сустрэцца перад вашым адлётам на радзіму для мяне прыемнасць, каб яшчэ раз пагаварыць, даведацца аб вашых уражаннях ад гэтага візіту. Мы - сябры. І гэтым усё сказана".

У сваю чаргу Абдэль Фатах ас-Сісі канстатаваў, што з моманту папярэдняй сустрэчы ў Егіпце ў 2017 годзе паміж лідарамі краін усталяваліся вельмі добрыя і цёплыя адносіны. "Мы знайшлі ўзаемаразуменне ў інтарэсах умацавання супрацоўніцтва і двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі на карысць народаў Егіпта і Беларусі", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Егіпта дадаў, што яго візіт у Беларусь стаў дапаўненнем да пагадненняў і дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Каір. "Перагаворы, якія ў нас адбыліся, адлюстроўваюць, наколькі вялікія перспектывы ёсць для развіцця двухбаковых адносін. Але яшчэ больш важна - паказваюць, наколькі вы вялікі, харызматычны, цудоўны чалавек. Для мяне заўсёды вялікая пашана і радасць з вамі сустракацца", - сказаў Абдэль Фатах ас-Сісі.

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў Прэзідэнту Егіпта гасцінцы: чорную ікру айчыннай вытворчасці, клубніцы і хлеб.

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі знаходзіўся ў Беларусі з афіцыйным візітам з 17 чэрвеня. У час яго знаходжання ў краіне адбыліся афіцыйныя перагаворы на вышэйшым узроўні, а таксама сустрэчы з кіраўніцтвам урада і Нацыянальнага сходу. Бакі пацвердзілі гатоўнасць пашыраць двухбаковыя адносіны па ўсіх напрамках, уключаючы гандлёва-эканамічную сферу. Падпісана комплексная праграма (дарожная карта) развіцця супрацоўніцтва на 2019-2020 гады і іншыя дакументы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).