Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 16:12

Лукашэнка: гаворачы аб магчымых пераўтварэннях, трэба, безумоўна, зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаворачы аб магчымых пераўтварэннях, трэба, безумоўна, зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаворачы аб магчымых пераўтварэннях, мы павінны, безумоўна, зыходзіць з уласных нацыянальных інтарэсаў. Але, вядома, бачыць, што робіцца вакол", - адзначыў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў неабходнасць захоўваць нармальныя адносіны з суседнімі краінамі. "Мы ж не можам, зыходзячы з уласных нацыянальных інтарэсаў, увайсці ў канфлікт з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і гэтай далей - нашымі суседзямі. Яны ад бога, ад іх нікуды не дзенешся. Так, Літва, можа, сябе дрэнна павяла, Польшча. Украіна не тая. У Расіі нам нешта не падабаецца. Але гэта іх твар. Яны ад бога нам дасталіся. Калі мы хочам, каб наша краіна мірна развівалася, мы вымушаны з імі выбудоўваць адносіны, наколькі гэта магчыма пры захаванні сваіх нацыянальных інтарэсаў".

"Адзінай каштоўнасцю, якая ў нас ёсць, бясспрэчнай каштоўнасцю з'яўляюцца суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, якія нам дасталіся без крыві, без бою. Дай бог захаваць суверэнітэт і незалежнасць без баёў і крыві", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі