Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: дысцыпліна і парадак павінны ляжаць у аснове ўсяго

Прэзідэнт 28.03.2019 | 12:15
Аляксандр Лукашэнка ў час назначэнняў
Аляксандр Лукашэнка ў час назначэнняў

28 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дысцыпліна і парадак павінны ляжаць у аснове ўсяго, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы сёння назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску з'явяцца адразу чатыры новыя кіраўнікі раённых адміністрацый. У сувязі з гэтым Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на сітуацыі ў сталіцы, запатрабаваўшы захоўваць горад у ідэальным парадку. Асабліва напярэдадні буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. "Мінск ад гэтага павінен атрымаць і фінансавую, эканамічную выгаду. Але для гэтага трэба стварыць добрыя ўмовы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на дату 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, назваўшы гэта яшчэ больш важным мерапрыемствам.

Лукашэнка пракаменціраваў свае жорсткія заявы ў час паездкі ў Магілёўскую вобласцьЛукашэнка пракаменціраваў свае жорсткія заявы ў час паездкі ў Магілёўскую вобласць
"Я паглядзеў па слядах гэтых разборак у Магілёве. Некаторыя там пачалі зрушваць акцэнты. Ледзь ці Лукашэнка не з той нагі ўстаў, прыйшоў, разборкі ўчыніў, разагнаў усіх, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Магілёўшчына пляцецца ў хвасце развіцця ўсёй краіны. Ніякага руху наперад".

"Ну і проста Мінск трэба зрабіць зручным добрым горадам для пражывання людзей. Дысцыпліна і парадак павінны ляжаць у аснове ўсяго. Ніякія разважанні аб рынку, аб тым, што ён адрэгулюе ўсё, што рыначная эканоміка - гэта паратунак для нас і гэтак далей і да таго падобнае... Усё гэта добра, я гэта не адмаўляю, але дысцыпліна і парадак павінны ляжаць у аснове ўсяго, - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Каб не было такіх разборак, як гэта адбылося нядаўна на Магілёўшчыне".

Паводле слоў Прэзідэнта, у беларускай сталіцы ўжо склаўся вельмі добры імідж. "Не толькі мінчане, але і прыезджыя добра адзываюцца аб Мінску. Гавораць аб тым, што прыемна пабываць у сталіцы Беларусі - чыстай, дагледжанай, прыбранай. Усё неабходнае для жыцця ёсць. Але на гэтым спыняцца нельга", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што запатрабаванне за сітуацыю ў сталіцы будзе не толькі са старшыні гарвыканкама, упаўнаважанага па горадзе Мінску, памочніка Прэзідэнта, але і перш за ўсё з кіраўнікоў раёнаў. "Вы - людзі, якія знаходзяцца на перадавой - твар у твар не з ворагам, а з нашымі мінчанамі. Яны хочуць зарабляць, сваю сям'ю ўтрымліваць і гадаваць дзяцей. Гэта значыць, элементарныя пытанні жыхароў Мінска, іх вырашэнне лягуць на вашы плечы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У тэме падтрымання парадку Прэзідэнт акцэнтаваў асаблівую ўвагу на рабоце з насельніцтвам. "Людзям трэба паказаць, расказаць, паставіць задачу, вечарам спытаць аб выніках. Іншага не дадзена. І крыўдаваць на тое, што ў нас людзі не тыя, не даводзіцца. Трэба працаваць з тымі, якія ёсць. Але трэба працаваць канкрэтна", - падкрэсліў беларускі лідар.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў захоўванне ў парадку гарадскіх тэрыторый, адзначыўшы, што гэта павінна рабіцца пры актыўным удзеле насельніцтва і працоўных калектываў. "Для таго каб трымаць Мінск у чысціні і парадку, грошай у бюджэце няма. Запомніце: гэта не бюджэтныя сродкі. Гэта работа ваша з лапатай, граблямі і мятлой, гэта работа вашых падначаленых, працоўных калектываў і ўсіх тых, хто перамяшчаецца па вуліцах і сядзіць у парку. І людзі на гэта адгукнуцца. Але ім трэба прапанаваць, паказаць, сказаць, што рабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"А хто не разумее - прымусіць. І для гэтага ў вас дастаткова паўнамоцтваў. Я ніколі вас не прыцягну да адказнасці за тое, што вы залішне патрабавальныя да сваіх падначаленых і іншых людзей. Толькі па-чалавечы, не здзекуючыся з людзей", - дадаў беларускі лідар.

"Яшчэ раз падкрэсліваю - патрабаванні будуць толькі нарастаць. Нічога асаблівага і нічога экстравагантнага, надзвычайнага вы не бачылі за гэтыя гады. Я як працаваў, такі стыль захаваў да гэтага часу, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Я ведаю, што такое карова, парадак у горадзе або ў вёсцы. Таму я і патрабую з вас, ведаючы ўсё гэта. Я ніколі не пагаджуся, каб у маёй краіне быў бардак. Тым больш на маіх вачах. Вы гэта павінны дакладна ўяўляць".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для магчымасці спакойна працаваць і рэалізоўваць пастаўленыя задачы: "Ніхто над вамі не стаіць, ніякія бандыты, жулікі вас не разводзяць, ніхто вам не пагражае (няхай толькі паспрабуюць). Дык арганізоўвайце і дзейнічайце. Ідзіце на крок наперадзе. Тады ўсё будзе нармальна".

Закранаючы пытанні падтрымання парадку і дысцыпліны, Аляксандр Лукашэнка ўпамянуў і аб маючых адбыцца палітычных падзеях у Беларусі. "Я чакаю ад вас выніку. Я не гавару аб тых палітычных падзеях, ужо аб гэтым гаварыў. Але мы павінны паказаць за гэтыя два гады, хто ў доме гаспадар. І ў гэтым я жадаю вам поспеху", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкаліЛукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі
Новыя кіраўнікі з'явяцца адразу ў чатырох раёнах Мінска - Заводскім, Кастрычніцкім, Партызанскім і Фрунзенскім. Кіраваць адміністрацыяй Заводскага раёна сталіцы будзе Сяргей Масляк, які да гэтага часу працаваў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Лукашэнка даручаў прапрацаваць найбольш эфектыўную транспартую сувязь Мінска з гарадамі-спадарожнікаміЛукашэнка даручаў прапрацаваць найбольш эфектыўную транспартую сувязь Мінска з гарадамі-спадарожнікамі
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на неабходнасці развіцця зручных і хуткіх транспартных зносін паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.