Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2019, 11:40

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новыя кіраўнікі з'явяцца адразу ў чатырох раёнах Мінска - Заводскім, Кастрычніцкім, Партызанскім і Фрунзенскім.

Кіраваць адміністрацыяй Заводскага раёна сталіцы будзе Сяргей Масляк, які да гэтага часу працаваў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска стане Генадзь Любатынскі, які раней працаваў на пасадзе дырэктара камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Заводскага раёна Мінска".

Валерый Вараніцкі ўзгоднены на пасаду кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска. Сюды ён пяройдзе з Ленінскага раёна сталіцы, дзе быў першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі.

Фрунзенскі раён Мінска ўзначаліць Сяргей Шкруднеў, які раней працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў - начальнікам упраўлення рэгіянальнага развіцця Апарату Савета Міністраў Беларусі.

Прэзідэнт таксама ўзгадніў назначэнне Аляксандра Ласевіча старшынёй Лагойскага райвыканкама. Да гэтага часу ён працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пухавіцкага райвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі