Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2021, 10:14

Лукашэнка: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ прадаўжае паступальна развівацца ва ўсіх сферах

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Цяжка пераацаніць ваш асабісты ўклад у будаўніцтва і ўмацаванне Рэспублікі Зімбабвэ, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы на часовыя складанасці, выкліканыя сусветнай пандэміяй, краіна застаецца прыкладам палітычнай стабільнасці і эканамічнага прагрэсу".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ, заснаванае на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі, прадаўжае паступальна развівацца ва ўсіх сферах.

Прэзідэнт выказаў перакананасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца ў поўнай меры рэалізаваць існуючыя магчымасці ўзаемадзеяння і вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі