Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: для ЕАЭС 2018 год стаў неадназначным з пункту гледжання палітыкі і эканомікі

Прэзідэнт 06.12.2018 | 14:26
У час пасяджэння
У час пасяджэння

6 снежня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Для Еўразійскага эканамічнага саюза 2018 год стаў неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы падводзім вынікі агульнай работы ў фармаце саюза за гэты год і вызначаем арыенціры ўзаемадзеяння на наступны. Што датычыцца перыяду, які завяршаецца, то ён з'яўляецца даволі неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод пазітыўных дасягненняў Прэзідэнт адзначыў уступленне ў сілу дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС, надзяленне Малдовы статусам наглядальніка. Дзяржавы - члены саюза таксама падпісалі часовае пагадненне, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю з Іранам, і пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем.

"Беларусь разлічвае, што нормы, замацаваныя ў гэтых дакументах, будуць рэалізаваны ў поўнай меры. Кожны з іх прымаўся з задзелам на будучыню і з разлікам на значны эканамічны эфект", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён адзначыў, што існуюць важныя пытанні, якія да гэтага часу застаюцца нявырашанымі. Яны датычацца ўстаранення бар'ераў у гандлі, фарміравання агульных рынкаў газу і нафты, лічбавізацыі эканомік краін ЕАЭС, развіцця кааперацыі ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.