Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 15:50

Лукашэнка даручыў прапрацаваць заснаванне ў Беларусі Дня народнага адзінства

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць заснаванне ў Беларусі Дня народнага адзінства. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння Адміністрацыі Прэзідэнта і ўраду, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час форуму гучалі прапановы адзначаць гэта свята 17 верасня. Менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе пачаўся Польскі паход Чырвонай арміі, у вынікі якога адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Акрамя таго, прапаноўвалася ўстанавіць у Мінску адпаведны мемарыял у памяць аб тых падзеях.

"Я згодны з тым, што нам трэба вырашаць пытанне па Дні народнага адзінства і па помніку. Давайце прапрацуем гэта ў Адміністрацыі Прэзідэнта і ўрадзе і прымем адпаведнае рашэнне. Гэта добрая прапанова", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі