Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2017, 14:14

Лукашэнка даручыў параўнаць колькасць псаванняў айчыннай сельгастэхнікі і замежнай

2 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў параўнаць колькасць псаванняў айчыннай сельгастэхнікі і лепшых замежных аналагаў. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаму няякасную тэхніку прадаяце сельскай гаспадарцы?" - звярнуўся з пытаннем кіраўнік дзяржавы да віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.

Ён у сваю чаргу далажыў, што па факце 2016-га і першай паловы 2017 года адзначана зніжэнне дэфектнасці тэхнікі, як гарантыйнай, так і постгарантыйнай. Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што ўсе заданні па забеспячэнні тэхнікай сёлетняй уборачнай кампаніі выкананы. Выраблены ў дастатковай колькасці новыя збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, аднак не ўсе з іх аплачаны. "Таму праблема за гаспадаркамі, за абласцямі. Выкупляць трэба", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву МУС і Камітэта дзяржкантролю пачынаючы з 1 жніўня дакладваць аб выпадках выхаду са строю гарантыйнай тэхнікі. "Не дай бог выйдзе гарантыйная тэхніка са строю - факты мне гэтыя ўсе далажыць па краіне. І не дай бог туды больш за суткі не з'явіцца гарант", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Адпаведныя паказчыкі Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць у параўнанні з колькасцю псаванняў у тэхнікі замежных вытворцаў прызнаных у свеце марак. "Возьмем колькасць псаванняў у іх. Калі Сямашка на гэтым узроўні працуе, да яго прэтэнзій няма. Калі хоць на адну адзінку горш, няхай крыўдуюць самі на сябе. Хопіць з імі цацкацца. За няякасную тэхніку адказвае персанальна Сямашка", - заявіў Прэзідэнт.

Што датычыцца паставак вырабленай тэхнікі, кіраўнік дзяржавы даручыў аператыўна вырашыць гэта пытанне. "Усю тэхніку, якая заказана, адправіць у гаспадаркі. Калі не аплачана - пад гарантыі губернатараў. Няхай з Сямашкам вызначаюцца прамыслоўцы, да якога часу яны могуць пацярпець з аплатай у гэтым годзе. Што толку ад таго, што выраблены камбайны, і яны сёння стаяць на заводзе. Грошай няма... Ну, заўтра з'явяцца. А камбайны ўжо не патрэбны будуць заўтра. Таму неадкладна адправіць пад гарантыі губернатараў і Кабякова (прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. - Заўвага БЕЛТА) па аплаце", - распарадзіўся беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі