Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2022, 12:42

Лукашэнка даручыў Генпракуратуры падрыхтаваць нараду з сілавым блокам

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура Беларусі рыхтуе маштабную нараду з сілавым блокам. Аб гэтым расказаў сёння журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Генеральнай пракуратурай будзе падрыхтавана нарада, якая будзе праведзена ў бліжэйшы час, па рабоце сілавога блока", - сказаў Андрэй Швед.

Плануецца, што на нарадзе з дакладам па праблемных пытаннях выступіць генеральны пракурор, таксама на ёй будуць заслуханы справаздачы кіраўнікоў усіх сілавых ведамстваў па тых недахопах, якія былі выяўлены пракурорамі.

Паводле слоў Андрэя Шведа, нарада павінна адбыцца ў лютым або ў хуткім часе пасля правядзення рэферэндуму, які назначаны на 27 лютага.

"Гэта новы фармат. Ён накіраваны на тое, каб аператыўна з улікам рэзультатаў нагляднай дзейнасці пракурораў абмеркаваць існуючыя недахопы і прыняць меры па іх устараненні. У першую чаргу ў рабоце праваахоўнага блока", - адзначыў генеральны пракурор.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі