Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2021, 11:42

Лукашэнка даручыў аб'яднаць вытворцаў скураных вырабаў у "карпарацыю". Што меў на ўвазе Прэзідэнт?

23 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Айчынныя вытворцы вырабаў са скуры павінны выкарыстоўваць сыравіну беларускай вытворчасці. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час нарады на Мінскім вытворчым гарбарным аб'яднанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з праблем гарбарнай галіны - высокі імпарт сыравіны. Тыя ж айчынныя вытворцы абутку не аддаюць перавагу беларускай скуры. Усяго ў краіне каля 80 прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць гэту сыравіну ў сваёй вытворчасці.

"Ва ўрад на гэтым тыдні запрасіце ўсіх спажыўцоў, стварыце "карпарацыю". Іх задача - прымусіць кіраўніка гэтага прадпрыемства (гарбарнага завода ў Гатаве. - Заўвага БЕЛТА) рабіць тое, што ім трэба. Але пры гэтым яны на працягу года павінны прыйсці да таго, каб спажываць толькі беларускую сыравіну", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён нагадаў аб патрабаваннях да выкаранення пасрэдніцтва і сваіх строгіх падыходах да гэтай праблемы.

У своеасаблівую асацыяцыю, акрамя вытворцаў скураных вырабаў, таксама можна ўключыць мясакамбінаты (пастаўшчыкоў скураной сыравіны) і саміх перапрацоўшчыкаў, прапанаваў Прэзідэнт. Так, на яго думку, можа быць выпрацавана адзіная палітыка па развіцці гарбарнай галіны, каб зменшыць аб'ёмы імпарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі