Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2020, 15:40

Лукашэнка: час патрабуе верных і адданых дзяржаве людзей, каб краіну не парвалі на кавалкі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, выказаўся па пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння час патрабуе надзейных людзей, верных і адданых сваёй дзяржаве. Каб нас не парвалі на кавалкі і не падзялілі. Ты, напэўна, больш за ўсё гэта адчуў, працуючы там, практычна далей ад цэнтра, на Захадзе (звяртаючыся да назначаемага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, які да гэтага часу ўзначальваў Бярозаўскі райвыканкам Брэсцкай вобласці. - Заўвага БЕЛТА). Ужо, выбачайце мне, некаторыя рот разявілі і бачаць не кавалак Беларусі, а ў цэлым Беларусь ім патрэбна ўжо. Ну дык а мы навошта? Мы дзе будзем тады? Таму гэта асаблівасць, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы ніколі не думалі, што мы, гаспадарнікі, і нам давядзецца яшчэ несці на сабе нейкую залішнюю нагрузку ідэалагічную. Аказалася, так, трэба ідэалогіяй займацца, працаваць з людзьмі, трэба ім паказваць, што адбываецца. Для вас гэта не актуальна, паколькі Мінск аказаўся і глыбінка - гэта дзве розныя рэчы".

"У глыбінку прыязджаеш - ідзе работа, людзі працуюць, займаюцца здабываннем хлеба надзённага, кормяць і тут - мінчан. Але сёй-той у нас, няхай іх меншасць, не разумее, што такое дзяржава і як мы рашуча будзем падтрымліваць гэту дзяржаву", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў масавыя мерапрыемствы, якія прайшлі напярэдадні ў Мінску. "Учарашні вось гэты прыклад, я назіраў за ваеннымі (мітынг з удзелам ветэранаў сілавых структур. - Заўвага БЕЛТА), ён яскрава паказаў, хто чаго варты. Але не мы ж клікалі туды ваенных на гэту плошчу Незалежнасці. Гэта ж не мы клікалі. Яны паклікалі (арганізатары пратэснай акцыі. - Заўвага БЕЛТА) - афганцаў, з Саюза афіцэраў, былых тваіх калег з КДБ (размова аб прысутным пры кадравых назначэннях Ігару Сергяенку, які раней працаваў на кіруючай пасадзе ў КДБ. - Заўвага БЕЛТА), з МУС. Ну паклікалі, людзі прыйшлі са сваімі перакананнямі пад дзяржаўнай сімволікай. Прыйшлі, узнялі гэтыя сцягі, выказалі сваё меркаванне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў тое, што ніводны ваенны не стаў на процілеглы бок пад калабарацыянісцкімі сцягамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі