Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка чакае ад улад Мінска бескампраміснай барацьбы з бюракратыяй і карупцыяй

Прэзідэнт 20.12.2018 | 14:55
У час нарады
У час нарады

20 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад улад Мінска бескампраміснай барацьбы з бюракратыяй і карупцыяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з актывам сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба вам (кіраўніцтву горада. - Заўвага БЕЛТА) ва ўзаемадзеянні з Адміністрацыяй Прэзідэнта па прозвішчах разабрацца, з кім вам працаваць, а з кім - не. Асабліва ў падведамных Мінскаму гарвыканкаму арганізацыях, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы павінны аб'явіць бескампрамісную барацьбу бюракратыі і карупцыі, паколькі адно спараджае другое".

Ён падкрэсліў, што рэзанансныя карупцыйныя злачынствы, фігурантамі якіх перыядычна становяцца службовыя асобы рознага рангу, падрываюць аўтарытэт гарадской улады і кідаюць цень на прыстойных супрацоўнікаў. "Карупцыя - гэта дзікая несправядлівасць і ржа, якая знішчае ўсё. А гэтага "дабра" ў Мінску дастаткова. Вы ведаеце, колькі ў месцах пазбаўлення волі сёння знаходзіцца мінчан, - ад бізнесменаў да ўлады. Не хацелася, каб так было", - заўважыў Прэзідэнт.

"Трэба сфарміраваць эфектыўны апарат Мінскага гарвыканкама. Гнаць нікога не трэба, але і трымаць тых, хто сябе дыскрэдытаваў і працаваць не хоча, ні мінуты нельга, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць падбору і расстаноўцы кадраў па прыярытэтных напрамках развіцця вялікага горада. Працаваць павінны толькі тыя людзі, якія могуць забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё сталіцы, хутка рэагаваць на змяненні ўмоў жыцця насельніцтва".

Прэзідэнт адзначыў, што, калі атрымлівае інфармацыю, дзе недапрацоўвае мясцовая ўлада, то пачынае абурацца. "Як бы вы жылі, калі б са столі кожны дзень цякла вада і вы ставілі тазікі каля сваёй пасцелі? Гэта нармальна? Упэўнены, ніхто з прысутных у гэтай зале так не жыве. Зрабіце хоць неабходнае для людзей там, дзе яны не могуць зрабіць", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што катэгарычна незадаволены работай Мінскага гарвыканкама. "Не магу я згадзіцца з тым, як вы працуеце. Гэта - перш за ўсё прычына сённяшняй нарады, а не таму што новы кіраўнік горада", - растлумачыў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Небяспека вясенніх выпальванняў Агонь на прысядзібным участку, паблізу збудаванняў можа стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон.