Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2021, 19:30

Лукашэнка быў бы не супраць пасрэдніцтва Эміратаў у дыялогу паміж Беларуссю і ЕС

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка быў бы не супраць пасрэдніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у выбудоўванні дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Аб гэтым ён заявіў 19 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнту было зададзена пытанне, ці ёсць на гэты момант нейкі дыялог або пасрэдніцкія паслугі ў выбудоўванні гэтага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. "Што датычыцца дыялогу з Еўропай, вы бачыце, які ў нас дыялог. Яны абвінавачваюць нас, мы спрабуем апраўдацца або адбіцца ад гэтых абвінавачванняў. Гэта цяжка назваць дыялогам у такой сітуацыі. Што датычыцца пасрэднікаў, я наогул не люблю пасрэдніцтва ўсялякае. Я люблю, калі без пасрэднікаў ідзе размова, каб яна не была скажоная", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён адзначыў, што калі б, напрыклад, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і кіраўніцтва гэтай краіны захацелі выступіць у ролі пасрэднікаў, то ён не адмовіўся б: "Гэта аб'ектыўныя людзі, сумленныя і прыстойныя. Таму калі еўрапейцы прымаюць вашу прапанову да дыялогу і пасрэдніцтва, то Эміраты маглі б стаць такім пасрэднікам. Я - за".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі