ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2020, 14:42

Лукашэнка: будзем будаваць новыя прадпрыемствы з разлікам на кампетэнцыі нашых людзей

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

23 кастрычніка, Слуцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Для развіцця прамысловага патэнцыялу Беларусь будзе ўкладваць грошы ў будаўніцтва новых прадпрыемстваў з разлікам на кампетэнцыі айчынных спецыялістаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў, зададзеных кіраўніку дзяржавы, датычылася планаў запуску ў Беларусі з наступнага года новага інвестыцыйнага цыкла, аб чым было заяўлена ўрадам пры абмеркаванні праектаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год.

"Трэба ўкладваць грошы ў будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Па-першае, высокатэхналагічных, таму што будаваць старызну бескарысна: на рынку не зможам канкурыраваць і прадаваць прадукцыю, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Будзем будаваць новыя прадпрыемствы, ці то ў вёсцы, ці то у прамысловасці, з разлікам на кампетэнцыі нашых людзей. Гэта галоўнае".

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў дрэваперапрацоўчую прамысловасць. Беларусь, валодаючы значнымі ляснымі рэсурсамі, у свой час пастаўляла на экспарт драўніну, затым у выніку мадэрнізацыі галіны была арганізавана вытворчасць цэлюлозы, якая раней увозілася ў краіну. Цяпер наступны этап, калі трэба з цэлюлозы рабіць разнастайную гатовую прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. "Вось мы прадаём цэлюлозу ў Кітай і радуемся. А трэба рабіць з яе канечны прадукт, тавар. У гэтым будзе сэнс. У сельскай гаспадарцы мы гэта навучыліся добра рабіць, - адзначыў Прэзідэнт. - Будзем паціху паглыбляцца і на гэтым мы добра заробім".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі асвоены і новыя высокатэхналагічныя галіны, як, напрыклад, космас і атамная энергетыка. Аднак у далейшым не стаіць задача канцэнтравацца толькі на такіх маштабных праектах з нуля. "Але не ў гэтым наша мэта. Мы не настолькі багатыя, і нам, можа, яны не так і патрэбны ўжо. Будзем развіваць тыя кампетэнцыі і напрамкі, дзе мы нешта разумеем. Будзем паглыбляцца, каб дабаўленая вартасць была вышэйшая. У гэтым сэнс новага інвестыцыйнага цыкла будучага года", - растлумачыў Прэзідэнт.

"Сэнс гэтага інвестыцыйнага цыкла ў тым, каб пабудаваць новыя высокатэхналагічныя прадпрыемствы і, мадэрнізуючы, развіваючы старыя, паглыбляць вытворчасць", - дадаў беларускі лідар.

Больш падрабязна праекты асноўных фінансава-эканамічных дакументаў плануецца разгледзець на ўзроўні кіраўніка дзяржавы ў лістападзе, перш чым яны будуць унесены ў парламент. Больш доўгатэрміновыя планы - на пяцігодку - будуць разглядацца на Усебеларускім народным сходзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі