Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2022, 12:24

Лукашэнка: беларускія прадпрыемствы будуць пашыраць работу на расійскім рынку

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы будуць пашыраць сваю дзейнасць на расійскім рынку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Чэлябінскай вобласці Расіі Аляксеем Тэкслерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як мяне інфармуюць, у вашай вобласці вельмі паспяхова праводзяцца рэформы, якія патрабуюць, зразумела, тэхнічнага перааснашчэння. Вы ведаеце, што наша Беларусь - гэта не толькі машынабудаўнічая краіна, шырока развіта і станкабудаванне. Тут мы можам разам з вамі папрацаваць. Нешта мы можам вам паставіць ужо з таго, што мы ўмеем рабіць. Прапануем увесь спектр прадукцыі, выпускаемай у Беларусі, - ад харчовых тавараў да самай сучаснай тэхнікі і абсталявання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў правядзенні рэформ Чэлябінская вобласць ідзе фактычна па шляху Беларусі. І ад гэтага ёсць эфект. "Тут нам трэба скаардынавацца, збалансаваць так нашы адносіны, каб мы маглі падставіць плячо адзін аднаму ў любы момант", - лічыць Прэзідэнт.

Прамысловыя беларускія брэнды добра вядомы ў Чэлябінскай вобласці. "Мы сваю дзейнасць на вялізным рынку Расіі будзем пашыраць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Сёння на першы план выйшла тэма імпартазамяшчэння. Мы пра гэта гаварылі. Гэта добра разумеюць і на самым высокім узроўні - і ў вас, і ў нас. Задача цяжкая, але ад вынікаў яе вырашэння будзе шмат у чым залежыць будучыня нашых краін. Але мы ўжо сёння бачым, інтэнсіўна працуючы па імпартазамяшчэнні, што мы вырашым гэту праблему. Не можа такога быць, каб мы не маглі вырашыць. Мы абавязкова справімся з вырашэннем гэтай задачы, і перадумоў у нас дастаткова", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё часцей беларускія кампаніі поўнасцю пераходзяць на расійскую і айчынную сыравіну і камплектуючыя.

"Як мне дакладваюць, што толькі экспарт рухавікоў Мінскага маторнага завода ў Чэлябінскую вобласць за 9 месяцаў у гэтым годзе вырас у 4,5 раза, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Мы заўсёды рады вашым спецыялістам, дэлегацыі. Вас сёння чакаюць і ў нашым урадзе. Вы, знаходзячыся тут, можаце азнаёміцца з навацыямі нашага машынабудавання, абмеркаваць умовы паставак грузавой, дарожнай, іншай тэхнікі, абсталявання. Нашы магчымасці нічым не абмежаваныя".

Паводле яго слоў, Беларусь гатова падзяліцца з Чэлябінскай вобласцю назапашаным вопытам у АПК, будаўніцтве, навуцы, медыцыне, гуманітарнай сферы. "Упэўнены, што ў выніку вашага візіту ў Беларусь мы знойдзем дадатковыя рэзервы развіцця двухбаковых адносін. Хачу запэўніць: усё, аб чым мы дамовімся, будзе жалезна выконвацца", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі