Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2021, 22:15

Лукашэнка: Беларусь - суверэнная, незалежная дзяржава, так будзе і ў далейшым

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - суверэнная, незалежная дзяржава, так будзе і ў далейшым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў глянуць на любую каляровую рэвалюцыю, якая была ажыццёўлена ў апошнія дзесяцігоддзі: у краінах было зроблена ўсё, каб узарваць грамадства знутры.

"А яны (Захад. - Заўвага БЕЛТА) потым прыйдуць нас "ратаваць". Сцэнарыі прапісаны, ролі размеркаваны. Проста мы аказаліся мацнейшымі і мудрэйшымі. Рызыкну сказаць, нават мацнейшымі, чым у 41-м нашы папярэднікі, таму што мы вызначаем свой лёс самі. Мы тут вырашаем, правакаваць іх або не, чакаць, пакуль яны сюды прарвуцца і парвуць нас, або не. Мы суверэнная, незалежная дзяржава, так будзе і ў далейшым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі