Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь спакойна ставіцца да аб'ектыўнай крытыкі Захаду і ўмее ў яго вучыцца

Прэзідэнт 15.04.2019 | 14:40

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спакойна ставіцца да аб'ектыўнай крытыкі Захаду і ўмее ў яго вучыцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу", паведамляе БЕЛТА.

"Захаду не падабаюцца многія тэндэнцыі, якія адбываліся і ў меншай ступені адбываюцца цяпер. Але гэта наша беларуская адметнасць. Мы ўпершыню ў гісторыі ствараем сваю незалежную, суверэнную дзяржаву, прытым ствараем на асколках разбуранай імперыі. І ўсё гэта не так проста, у нас не было гэтага вопыту. Але цераз перашкоды, цераз завалы, пераадольваючы іх, мы стварылі сваю дзяржаву", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Дрэнна ішлі, добра ішлі, цяжка нам было, лёгка, але мы стварылі гэту дзяржаву, і сёння Захад успрымае нас як дзяржаву. Захад адмяніў санкцыі супраць нас - значыць, ускосна яны прызналі, што не ва ўсім мелі рацыю. Таму мы спакойна ставімся да аб'ектыўнай крытыкі. Мы добрыя вучні, умеем вучыцца. У Захаду ёсць шмат добрага, чаму можна навучыцца", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Беларусь таксама вучыцца ў сваіх усходніх суседзяў - Расіі і Кітая. "З Расіяй мы жылі ў адной дзяржаве, мы славянскія народы. Вельмі многае з таго, што адбываецца ў Расіі, нам зразумела. І калі не падабаецца - мы з яе памылак робім высновы, калі падабаецца - успрымаем гэта, - звярнуў ён увагу. - Тое ж самае і з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Я, яшчэ калі не быў Прэзідэнтам, першы раз паехаў у Кітай, калі яны стваралі свабодныя эканамічныя зоны і прыцягвалі інвестараў. Я вельмі шмат чаму там навучыўся. І рады, што, калі стаў Прэзідэнтам, угадаў, сарыентаваўшыся на Кітай. Цяпер Кітай нас падтрымлівае, і мы сёе-тое бяром з іх вопыту і асвойваем у Беларусі".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, крытыка з боку Захаду гучыць у адрас многіх краін, у тым ліку і Турцыі. "Амерыканцам не падабаецца ваша пазіцыя. Вы закупілі ў Расіі абарончую зброю, якая вам вельмі патрэбна і якую тады нельга было дзесьці купіць танней, - вас за гэта ўжо не крытыкуюць, а спрабуюць збіваць. За любую палітыку незалежнасці Турцыю пачынаюць крытыкаваць, пачынаюць на Турцыю нападаць. Значыць, Турцыя займае правільную пазіцыю з пункту гледжання абароны нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Як толькі вашы канкурэнты (яны не праціўнікі вам, таму што вы ў адным блоку - НАТА), а можа і сапернікі, пачынаюць вас крытыкаваць, ведайце, што вы робіце правільна. Я зыходжу з такой пазіцыі. Да таго ж я падтрымліваю спадара Эрдагана па многіх пытаннях, калі ён адстойвае суверэнітэт і незалежнасць. Такую ж пазіцыю я займаю ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што крытыка ніколі не бывае на шкоду, аднак палітыкі яе не любяць. "Але тым не менш вывады з яе трэба рабіць. Мы робім вывады з канструктыўнай крытыкі, няважна, ад каго яна гучыць, - Захад, Усход. Але калі яна неканструктыўная, мы стараемся на яе не звяртаць ніякай увагі. Яны гавораць - мы справу сваю робім, і, як бачыце, праз гады мы аказваемся тымі, хто мае рацыю. Таму і вам раю: рабіце ўсё, што лепш для Турцыі. Вы, дарэчы, гэта ўмееце і робіце правільна", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.