Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць рухацца ў напрамку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе

Прэзідэнт 03.09.2019 | 12:45
Аляксандр Лукашэнка і Томас Грэмінгер
Аляксандр Лукашэнка і Томас Грэмінгер

3 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць рухацца ў напрамку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Томасам Грэмінгерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецыЛукашэнка: тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецы
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта тэма вельмі важна для забеспячэння бяспекі кожнай дзяржавы, на якім кантыненце яна ні знаходзілася б.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў кіраўніку АБСЕ за падтрымку ідэі правядзення ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму процідзеяння тэрарызму. "Мы гэта вельмі цэнім, удзячны за тое, што міжнародныя арганізацыі давяраюць Беларусі правядзенне такіх форумаў. Натуральна, вы павінны гэта разумець, і мы гэта добра разумеем. Нас гэта да многага абавязвае. Мы стараемся адпавядаць таму ўзроўню, ступені даверу, якія атрымліваем ад вас, ад міжнародных арганізацый, у плане рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання "пояса лічбавага добрасуседства"Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання "пояса лічбавага добрасуседства"
"Беларусь ужо больш як 20 гадоў умацоўвае дружалюбныя адносіны з краінамі-суседзямі ў рамках ініцыятывы аб "поясе добрасуседства", якая апраўдала сябе ў поўнай меры", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заклікае да стварэння антытэрарыстычнага фронту сіламі міжнародных арганізацыйЛукашэнка заклікае да стварэння антытэрарыстычнага фронту сіламі міжнародных арганізацый
"Перакананы, што стварэнне з'яднанага антытэрарыстычнага фронту сіламі ААН, АБСЕ, ЕС, АДКБ, СНД, ШАС і іншых міжнародных арганізацый - адзіны правільны спосаб моцна і эфектыўна процістаяць гэтай пагрозе", - заявіў беларускі лідар.

Ён запэўніў, што Беларусь прадоўжыць рухацца ў гэтым напрамку. "Вы ў асобе нашай краіны заўсёды атрымаеце добрага партнёра, на якога можаце абаперціся для ўмацавання міру і бяспекі", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Томаса Грэмінгера.

Прэзідэнт адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і АБСЕ. "У нас склалася ўжо добрая традыцыя абмяркоўваць асноўныя пытанні нашага ўзаемадзеяння ў Еўропе, - сказаў ён. - Вельмі ўдзячны вам, АБСЕ за ацэнку нашай ролі ў плане бяспекі на Еўрапейскім кантыненце".

У сваю чаргу Томас Грэмінгер падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць наведаць Мінск і адзначыў, што гэта ўжо чацвёрты візіт за апошнія 13-14 месяцаў. "Хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць за актыўны ўдзел у справе садзейнічання міру і бяспецы, ваша актыўнае супрацоўніцтва з АБСЕ, правядзенне шэрага сустрэч, у тым ліку кантактнай групы (трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА), садзейнічанне ініцыятывам, якія нацэлены на ўмацаванне міру і бяспекі", - дадаў ён.

Асобна генеральны сакратар АБСЕ згадаў удзел Беларусі ў дасягненні мінскіх дамоўленасцей ("Мінск-1") і ўзгадненні комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў ("Мінск-2"). "Было вельмі прыемна пачуць тое, што вы гаварылі пра "Мінск-2". Лічу, што нам трэба прадаўжаць дыскусію па гэтым пытанні", - сказаў Томас Грэмінгер.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).