Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2019, 10:31

Лукашэнка: тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецы

3 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта тэма вельмі важная для забеспячэння бяспекі кожнай дзяржавы, на якім кантыненце яна ні знаходзілася б. "Тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецы, ён не ведае межаў - ні дзяржаўных, ні маральных. Яго ахвяры - звычайныя людзі, сярод якіх старыя, жанчыны і дзеці. Яго метады - жорсткія і бесчалавечныя. Тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў падрыхтоўцы тэрарыстычных атак, развіваюцца са скорасцю сусветнага інфармацыйнага і тэхналагічнага прагрэсу", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка назваў тэрарызм беспрэцэдэнтным выклікам сучаснаму грамадству. "Выклік, з якім не справіцца паасобку нават самым магутным дзяржавам, якім сілавым патэнцыялам і перадавымі распрацоўкамі яны ні валодалі б", - сказаў ён.

Лукашэнка заклікае да стварэння антытэрарыстычнага фронту сіламі міжнародных арганізацыйЛукашэнка заклікае да стварэння антытэрарыстычнага фронту сіламі міжнародных арганізацый
"Перакананы, што стварэнне з'яднанага антытэрарыстычнага фронту сіламі ААН, АБСЕ, ЕС, АДКБ, СНД, ШАС і іншых міжнародных арганізацый - адзіны правільны спосаб моцна і эфектыўна процістаяць гэтай пагрозе", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоўЛукашэнка: Беларусь служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоў

Паводле яго слоў, надышоў час усім краінам свету аб'яднаць намаганні ў сістэмнай барацьбе з тэрарыстамі і іх саўдзельнікамі, пачаць шырокі міжнародны дыялог. "Неабходнасць у сумеснай каардынацыі намаганняў, думаю, відавочна для ўсіх, перш за ўсё для прафесіяналаў, якія прысутнічаюць у гэтай зале. Безумоўна, галоўная роля ў гэтай місіі належыць ААН. Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай усіх асноўных універсальных дагавораў, распрацаваных пад эгідай ААН. У 2006 годзе мы выступілі за прыняцце Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі - першага дакумента, які вызначыў агульнасусветны падыход да барацьбы з тэрарызмам", - сказаў Прэзідэнт.-0-

"Гэта некаму патрэбна" - Лукашэнка аб прычынах прадаўжэння канфлікту ва Украіне"Гэта некаму патрэбна" - Лукашэнка аб прычынах прадаўжэння канфлікту ва Украіне
Кіраўнік дзяржавы пры гэтым адзначыў, што прапановы па мірным урэгуляванні, якія Беларусь прапаноўвала першапачаткова, былі адхілены, канфлікт зацягнуўся.

Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання "пояса лічбавага добрасуседства"Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання "пояса лічбавага добрасуседства"
"Беларусь ужо больш як 20 гадоў умацоўвае дружалюбныя адносіны з краінамі-суседзямі ў рамках ініцыятывы аб "поясе добрасуседства", якая апраўдала сябе ў поўнай меры", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка бачыць вялікую небяспеку ў спыненні дзеянняў ДРСМДЛукашэнка бачыць вялікую небяспеку ў спыненні дзеянняў ДРСМД
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што процідзеянне тэрарызму - гэта выключна важнае, але не адзінае звяно ў ланцугу ўсеагульных намаганняў па забеспячэнні міжнароднай бяспекі. Набірае сілу дэградацыя сістэмных асноў гэтай бяспекі, якія ствараліся з сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Лукашэнка адзначае штучнае стварэнне буйных тэрарыстычных арганізацыйЛукашэнка адзначае штучнае стварэнне буйных тэрарыстычных арганізацый
"Скажыце, хто садзейнічаў стварэнню першых тэрарыстычных арганізацый у шырокім маштабе пасля Другой сусветнай вайны... Помніце вайну ў Афганістане? Мы з'яўляліся адным з бакоў гэтай вайны, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка занепакоены пераходам тэрарыстычнай актыўнасці ў "Даркнэт"Лукашэнка занепакоены пераходам тэрарыстычнай актыўнасці ў "Даркнэт"
Прэзідэнт падкрэсліў, што глабальная сетка цяпер з'яўляецца вялікай зонай рызыкі. Пагрозы, якія фарміруюцца ў кіберпрасторы, маюць транснацыянальны і скрыты характар.

Лукашэнка выказаўся па праблематыцы забеспячэння "свабоды інтэрнэту"Лукашэнка выказаўся па праблематыцы забеспячэння "свабоды інтэрнэту"
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кожная дзяржава адказвае самастойна на пытанні, як сябе паводзіць у лічбавай прасторы, як рэгуляваць інтэрнэт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі