Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 20:07

Лукашэнка: Беларусь патрэбна Расіі настолькі, наколькі Расія патрэбна нам

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь патрэбна Расіі настолькі, наколькі Расія патрэбна нам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў адносінах паміж краінамі часам узнікала непаразуменне, але гэта адышло ў мінулае. "Я заўсёды гаварыў: Беларусь патрэбна Расіі настолькі, наколькі Расія патрэбна нам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Расія велізарная краіна па тэрыторыі, таму нам заўсёды хопіць работы ў Расіі. Але трэба выбудоўваць чалавечыя, дружалюбныя, братэрскія адносіны. Трэба звязаць народы так, каб іх ніхто ніколі не разарваў".

Прэзідэнт адзначыў, што Захад павінен разумець такую пазіцыю Беларусі. Рэспубліка гатова развіваць адносіны з ім, дадаў Прэзідэнт. "Давайце выбудоўваць нармальныя адносіны", - заклікаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі