ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2016, 09:10

Лукашэнка: Беларусь можа стаць добрай апорай і пляцоўкай для турэцкага бізнесу

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа стаць добрай апорай і пляцоўкай для турэцкага бізнесу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці беларуска-турэцкага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі вы хочаце сумленна і дастойна займацца бізнесам у Беларусі, давайце яго будаваць выключна на прыстойнай аснове, некарупцыйнай, адкрытай, сумленнай, прынцыповай. Прыходзьце ў Беларусь працаваць з такім настроем, як вы працуеце ў Турцыі, і тады ў нас усё атрымаецца, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Калі вас цікавіць Захад, Усход, наш Еўразійскі эканамічны саюз з аднаго боку, з другога боку - Еўрапейскі саюз, мы будзем добрай апорай і пляцоўкай для вашага бізнесу".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларускі бок гатовы падтрымліваць і абараняць турэцкі бізнес. "Калі мы дамовімся, вы будзеце ў нас, як усе беларускія кампаніі. Вы будзеце нашымі людзьмі на нашай тэрыторыі. Мы вам прадаставім усе магчымыя спрыяльныя ўмовы для развіцця вашага бізнесу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Калі вам гэта трэба, калі вы бачыце свой бізнес у Беларусі або праз Беларусь, прыходзьце і прапануйце свае паслугі. У сваю чаргу нашы бізнесмены (мы аб гэтым дамовіліся з Прэзідэнтам Турцыі) могуць на аналагічных умовах працаваць у Турцыі і сумесна з турэцкімі кампаніямі ствараць новыя прадукты і гандляваць у трэціх краінах, у рэгіёнах Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі - па ўсім свеце, дзе будзе патрэбны той прадукт, які мы створым разам", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі