Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2022, 16:18

Лукашэнка: Беларусь і Расія падумаюць, як адказваць на пагрозу ядзернай зброі ў Польшчы

7 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія падумаюць, як адказваць на пагрозу з'яўлення ядзернай зброі ў Польшчы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля прыбыцця на нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў Прэзідэнту датычылася забеспячэння бяспекі заходніх граніц Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў існуючай міжнароднай абстаноўцы.

"Вы ж чулі заявы, што нібыта ўжо дамовіліся яны: арсеналы ядзернай зброі перамесцім у Польшчу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Будзем думаць. Мы ўжо вырашылі, яшчэ раз падумаем, як на гэта адказваць. Не хвалюйцеся, усё будзе нармальна".

Як паведамлялася, пра неабходнасць прымаць меры на выпадак размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы Прэзідэнт Беларусі заяўляў і напярэдадні ў час нарады з эканамічным блокам урада.

"Яны вунь, учора ўжо Дуда (Прэзідэнт Польшчы. - Заўвага БЕЛТА) заявіў. Гэта ўжо даўно прапрацавана. Мы з Пуціным гэта абмяркоўвалі, калі аб самалётах гаварылі па ядзернай зброі. Яны ўжо даўно з амерыканцамі дамовіліся, што арсеналы будуць у Польшчы. Аб чым гэта сведчыць? Што мы стаім рэальна перад атакай тактычнай ядзернай зброяй. Трэба прымаць меры. У нас яе няма. Але гэта не ваша пытанне, і я вас гэтым не гружу", - сказаў ён.

Як заяўляў лідар Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю 5 кастрычніка, яго краіна была б не супраць далучыцца да праграм размяшчэння і захоўвання ядзернага арсенала ЗША ў краінах НАТА. І гэту тэму ён ужо абмяркоўваў з кіраўніцтвам ЗША. Пытанне аб магчымым размяшчэнні ядзернай зброі ў Польшчы пакуль застаецца адкрытым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі