Фота з архіва
Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу выказаўся аб суднабудаўнічай галіне Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра суднабудаванне, звярнуў увагу, што ў свой час у Пінску ледзь не загубілі суднабудаўніча-суднарамонтны завод. "Розуму хапіла кампетэнцыі нейкія захаваць. Маламерныя або сярэднія судны мы гатовы там вырабляць. Яны патрэбны ў вялізнай колькасці. Кампетэнцыі сякія-такія ёсць", - падкрэсліў ён. Акрамя таго, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сваімі тэхналогіямі з Беларуссю гатова падзяліцца Расія.

"Давайце сюды ўкладваць грошы. Рынак ёсць, кампетэнцыі ёсць, спецыялісты (ёсць. - Заўвага БЕЛТА). Мы будзем будаваць гэтыя судны, будзем іх прадаваць. Можа, яны і нам спатрэбяцца - на Прыпяці, па Дняпры або па іншых артэрыях будзем перамяшчацца. Галоўнае - ёсць рынак", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-