Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь адкрыта для добрасуседскіх адносін з Літвой без палітызацыі

Прэзідэнт 15.01.2019 | 15:20
У час назначэнняў
У час назначэнняў

15 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці беларускага боку выбудоўваць добрасуседскія адносіны з Літвой, калі яна гэтага хоча. На гэты факт ён звярнуў увагу сёння, назначаючы Валерыя Бараноўскага новым паслом Беларусі ў Літве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта справа Літвы. Хочуць з намі супрацоўнічаць, хочуць выбудоўваць добрасуседскія адносіны - калі ласка, мы адкрыты для гэтага. Не хочуць, - я думаю, у нас ёсць шмат варыянтаў. Абыдземся. Тым больш наша асноўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва знаходзіцца на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане заявіў аб неабходнасці па-сапраўднаму выбудоўваць лагістыку да Адэсы: "Порт Адэсы адкрыты для нас. І мы можам на тым напрамку выкарыстоўваць гэты порт". "Што датычыцца заходняга напрамку, дык у нас з Латвіяй добрыя адносіны, калі Літва не хоча будаваць адносіны, дэпалітызаваўшы іх, адысці ад гэтых незразумелых патрабаванняў па атамнай станцыі... Гэта проста нейкая бязглуздзіца. Навошта намотваць гэту атамную станцыю?!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларуская АЭС усе роўна будзе пабудавана, таму што гэта ў інтарэсах краіны. "Калі Літва хоча, каб гэта было і ў інтарэсах Літвы, давайце разам займацца атамнай станцыяй. Мы ж не крычалі гвалтам, калі былі праблемы ў іх на станцыі. Таму яшчэ Беларусь Літве вельмі спатрэбіцца. І тое, што цяпер там робяць палітыкі, я не думаю, што літоўскі народ іх падтрымлівае. Ніякай небяспекі для Літвы наша станцыя не ўяўляе. Мы ж самі чарнобыльская рэспубліка. Што, мы самі не разумеем, што станцыя павінна быць бяспечнай?" - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым ён выказаўся за неабходнасць выбудоўваць з Літвой адносіны. "Гэта нашы людзі, нашы суседзі. Іх не выбіраюць. Бог нам прадвызначыў жыць разам. Таму трэба выбудоўваць з імі адносіны, і, я думаю, Валерый Валер'евіч цудоўна разумее, што там трэба рабіць і як выбудоўваць гэтыя адносіны", - адзначыў Прэзідэнт.

"Трэба рабіць усё празрыста, не прагінацца ні пад каго", - дадаў беларускі лідар.

Пры назначэнні Валерыя Бараноўскага міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які прысутнічаў на мерапрыемстве, звярнуў увагу, што раней той працаваў ужо на пасадзе саветніка-пасланніка ў Літве, ведае сітуацыю ў гэтай краіне і многіх людзей. Акрамя таго, новы пасол атрымаў значны вопыт, працуючы да гэтага часу на пасадзе начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.