Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2020, 09:33

Лукашэнка азнаёміўся з падрыхтоўкай "Раўбічаў" да чэмпіянату Еўропы па біятлоне

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту "Раўбічы" да маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста разам з камандай апрабаваў трасу.

"Калі ўлічваць цяперашнія ўмовы надвор'я (гавораць, гэта не анамалія, а нестандартныя, атыповыя ўмовы), то трэба аддаць належнае тым, хто здолеў, калі быў невялікі мінус, нарыхтаваць горы снегу, выкласці трасу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што нават у паўночных краінах няма снегу, і міжнародны саюз біятланістаў звярнуўся з просьбай, каб спаборніцтвы правялі ў Беларусі. Не толькі чэмпіянат Еўропы, але і этап Кубка IBU.

"Шчыра скажу, вельмі перажываю за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу мне дакладваюць, што зроблена. А сёння я вырашыў нечакана сваю трэніроўку перанесці сюды і паглядзець. Вядома, траса разбіта, цяпер ужо нуль (градусаў. - Заўвага БЕЛТА). Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А спартсмены трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу. Снегу вунь, бачыце, горы настралялі - цэлы дывізіён гармат (снежных. - Заўвага БЕЛТА) стаіць, і нашых, і не нашых", - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

"Таму калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап Кубка мы правядзём на належным узроўні. Не падвядзём міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, таму што нідзе няма снегу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2020 перанесены з Отэпя (Эстонія) у "Раўбічы". Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум. Акрамя чэмпіянату Еўропы ў спарткомплексе пад Мінскам пройдзе этап Кубка IBU з 4 па 7 сакавіка. У праграму гэтага турніру ўнесены змяненні, ён будзе скарочаны на адзін дзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі