Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2019, 14:12

Лукашэнка азнаёміўся з інфармацыяй аб ходзе ўборачнай кампаніі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з інфармацыяй аб ходзе ўборачнай кампаніі і правядзенні сезонных сельскагаспадарчых работ. Аб гэтым кіраўніку дзяржавы далажылі першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын і намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы маем 97 працэнтаў убраных плошчаў. Намалочана больш за 6 млн т збожжа", - расказаў журналістам Уладзімір Дворнік па выніках даклада Прэзідэнту.

Кіраўніку дзяржавы ў цэлым даложана аб бягучай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы з улікам яго ранейшых даручэнняў па хутчэйшым завяршэнні ўборачнай кампаніі. "Прэзідэнт заўсёды трымае руку на пульсе і глядзіць, што ў нас адбываецца. Пастаўлены задачы, каб мы як мага хутчэй завяршалі палявыя работы, і галоўнае сёння сяўба. Гэта тое, што мы закладзём у гэтым годзе для атрымання ўраджаю ў наступным. Задачы прыняты, будзем іх выконваць", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй Мінсельгасхарча, па стане на 27 жніўня збожжавыя і зернебабовыя (без уліку кукурузы) убраны ўжо на 97,1 працэнта плошчаў. Намалочана больш за 6,4 млн т збожжа. У мінулым годзе на гэту ж дату было намалочана крыху менш як 5,2 млн. т. Сярэдняя ўраджайнасць у бягучым годзе складае 31,2 ц/га, што значна вышэй за мінулагодні ўзровень - 26,4 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі