Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 10:14

Лукашэнка азнаёміцца з распрацоўкамі ВПК з акцэнтам на беспілотнікі

21 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці азнаёміцца з айчыннымі распрацоўкамі ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе БЕЛТА.

Увазе кіраўніка дзяржавы прадставяць беспілотныя авіяцыйныя комплексы і іншыя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, прынятыя на ўзбраенне Узброеных Сіл і распрацаваныя арганізацыямі абароннага сектара эканомікі.

Аляксандру Лукашэнку прадэманструюць баявыя магчымасці ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі: баявое прымяненне беспілотных лятальных апаратаў, комплекснае баявое прымяненне сродкаў барацьбы з БЛА, прымяненне шматузроўневай аўтаматызаванай сістэмы кіравання батальённай тактычнай групай.

Намер азнаёміцца з гэтай тэматыкай і напрацоўкамі айчынных вучоных і канструктараў у гэтай сферы Аляксандр Лукашэнка анансаваў яшчэ 18 кастрычніка на сустрэчы са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым. "Што вельмі актуальна, пра гэта будзем і ў пятніцу гаварыць, гэта нашы беспілотнікі. Як вы тут канкурыруеце з прыкладной навукай і з прадпрыемствамі, ствараючы новыя беспілотныя лятальныя апараты? Яны вельмі актуальныя, зыходзячы з урокаў вайны ва Украіне", - адзначыў тады кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі