Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2020, 10:12

Лукашэнка азнаёміцца з ходам уборачнай кампаніі

27 ліпеня, Нясвіжскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае з рабочай паездкай Нясвіжскі раён, дзе азнаёміцца з ходам уборачнай кампаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пачне паездку з наведвання поля азімай пшаніцы ААТ "Новаё жыццё". Прэзідэнт заслухае даклады аб ходзе ўборачнай кампаніі ў цэлым па краіне і ў Мінскай вобласці і Нясвіжскім раёне ў прыватнасці.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з работай прадпрыемства па вытворчасці малочных прадуктаў ТАА "Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання". Тут размова пойдзе аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве сучаснага экспартна арыентаванага прадпрыемства па перапрацоўцы малака магутнасцю 500 т сыравіны ў суткі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі