Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 15:41

Лукашэнка: апазіцыя рыхтуе новыя пратэсты ў Беларусі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апазіцыя рыхтуе новыя пратэсты ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

"Яны да гэтага рыхтуюцца. Нядаўна я атрымаў праграму, жудасная, дзікая, на мой погляд, яўна разлічаная на фінансаванне. Яны разумеюць, што, калі нехта выйдзе, яны выйдуць для таго, каб іх прафінансавалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дзеля новага фінансавання арганізатары пратэстаў гатовы падставіць пратэстуючых пад дубінкі праваахоўнікаў. Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне аб змесце праграмы апазіцыі, з якой яму давялося азнаёміцца, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ёй прадугледжаны тры этапы арганізацыі пратэстаў. "Каб вывесці на апошнім этапе людзей на вуліцы, узарваць абстаноўку - гэта трэці этап", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі