Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2020, 14:26

Лукашэнка анансаваў сур'ёзныя змяненні ў сістэме медыцынскай адукацыі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сістэме вышэйшай медыцынскай адукацыі плануюцца сур'ёзныя змяненні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі сур'ёзна з наступнага года зменім сістэмы вышэйшай адукацыі. Асноўная ўвага будзе ўдзелена мэтаваму напрамку: ты накіраваў абітурыента ў медуніверсітэт, ён вучыцца, ты яму дапамагаеш і плаціш стыпендыю - забірай яго на работу", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час сустрэчы ўрачы закранулі таксама жыллёвае пытанне. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў сваім жыллі маюць патрэбу прадстаўнікі многіх прафесій, не толькі ўрачы. Ён нагадаў, што цяпер асаблівая ўвага ўдзяляецца будаўніцтву арэндных кватэр, развіццю гарадоў-спадарожнікаў.

"Калі чалавек атрымае гэтыя чатыры сцяны - гэта падарунак. Гэта танна, для краіны пад'ёмна. І гэтым шляхам трэба ісці для таго, каб забяспечыць спецыялістаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі