Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2018, 11:36

Лукашэнка - Аліеву: Беларусь вас чакала

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Беларусь з'яўляецца новым крокам у выбудоўванні двухбаковых адносін на перспектыву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вас чакала. Вельмі шмат было інфармацый аб афіцыйным візіце. Прытым, як вы ведаеце, прычыны розныя былі для гэтага. Часам і фэйкавыя. Хоць гэта таксама вынік. Нават негатыўная нейкая інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці, яна таксама часам станоўчая. Непадроблены быў інтарэс да вашага візіту. Мы даўно чакалі яго. Вельмі шмат гаварылі пра Азербайджан", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі Азербайджан успрымаюць як вельмі дружалюбную, брацкую краіну, з якой добрыя адносіны ўстанавіліся на самых розных узроўнях.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічных адносін. Так, за мінулы перыяд 2018 года ўзаемны тавараабарот вырас амаль у тры з паловай разы да аналагічнага перыяду мінулага года. "Хачу чарговы раз пацвердзіць і запэўніць, што закрытых тэм ніколі ў нашых адносінах не будзе. Мы жылі ў адной дзяржаве. Мы з вамі вельмі блізкія людзі. Карані нашы ідуць у савецкі перыяд. Напэўна, і 10-15 пакаленняў таму нашы суайчыннікі з вашымі мелі добрыя адносіны", - сказаў Прэзідэнт.

Ён цёпла вітаў Ільхама Аліева ў Беларусі. "Я рады, што вы прыехалі да нас. Ёсць аб чым пагаварыць. Добрыя ў нас адносіны ва ўсіх сферах - і гандлёва-эканамічныя, і палітычныя, і ў ваеннай галіне. Але ёсць да чаго імкнуцца, і ёсць што дабаўляць да гэтых адносін", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Да пачатку афіцыйных перагавораў Ільхам Аліеў разам з Аляксандрам Лукашэнкам з цікавасцю агледзеў у Палацы Незалежнасці выстаўку фотаработ, на якіх адлюстраваны найбольш вядомыя выдатныя мясціны краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі